?

Log in

No account? Create an account
November 2006   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

А вот так

Posted on 2006.11.20 at 02:00
Блог афiцыяльна зачынены. Каму цiкава, тут (http://katzpaws.blogspot.com/) мой новы, зусiм нецiкавы блог на ангельскай мове.

black paw

Gues who's back

Posted on 2006.09.28 at 01:40
Current Music: The Shins - Fighting in a Sack
Прывiтаньне! Нешта я зусiм абнаглеу i закiнуу ЖЧ. Вось пара фотак мяне i маiх сакамернiкау. Так вось мы забауляемся. (Прабачце, дарэчы, што без у-кароткiх - кампутар не мой)





Вось тут, каму цiкава, я зрабiу вэб-старонку з фатаздымкамi, якую пастаянна абнауляю: www.katzzz.by.ru

Я тут в Литве.

Posted on 2006.08.28 at 20:33
Привет, земляне! Я в Литве! Кто не в курсе, я уехал учиться в Клайпеду. Простите, что по-русски, так уж вышло. Я просто балдею от этого заведения (LCC, если что). Тут новоприбывшим столько внимания, все такие дружелюбные и готовы помочь, и это не напускное, а просто сюда выбирают таких людей. Обучение будет проходить (начинаем с 4-го) на английском языке. Клайпеда - мировой город, всего 200 тысяч населения, но он на 100 процентов европейский, тут есть всё. Довольно сумбурная заметочка, ну да ладно. Всем привет.

black paw

Песьні Свабоды 2

Posted on 2006.08.22 at 15:03
Current Music: ЧпБ - Крывавы сакавік / Зоры
Нарэшце! Сёньня атрымаў па пошце "Песьні Свабоы 2"! Сярэдняй якасьці альбом, і, як заўсёды, палову трэкаў я ўжо пасьпеў недзе паслухаць раней. Цікава іншае: вось гэтая ачэпятка, што вы бачыце на малюнке ніжэй. Такое вось прывітаньне з будучыні.


black paw

V for Vendetta

Posted on 2006.08.15 at 02:10
Current Music: Godspeed You! Black Emperor - Moya

Нарэшце, паглядзеў "V for Vendetta". Ну, і як заўсёды, я чакаў большага, атрымаў меньшае, а таму быў некалькі расчараваны. Увогуле - вышэй сярэдняга, за больш-меньш арыгінальную ідэю (але ж да "Fight Club" як да Шанхая), добрую рэжысуру і візуальнае напаўненне. Што, на маю думку, фільм падвяло, гэта ці мелкія, але шматлікія памылкі ў сцэнары, ці проста няўдалы мантаж, бо некаторыя важныя моманты фільма павыпадалі і ён згубіў нейкі стрыжань ці структуру. Яшчэ адзін істотны недахоп - гэта масфільмаўскі пераклад. З аднаго боку, ён даволі якасны, а зь іншага, некаторыя моманты перакладчык яўна не зразумеў, таму і так не вельмі стройны ланцужок апавяданьня трымаць яшчэ цяжэй. Сітуацыю некалькі паправіў паўторны прагляд стужкі ў суправаджэньні ангельскіх субтытраў, які адчыніў некалькі відавочных і не вельмі момантаў. Ну, і нарэшце, я зразумеў, чаму адмянілі паказ фільма, напрыклад, у Менску. Няма ніякага жаданьня пераказваць сюжэт, але таталітарны рэжым, ўлада, якая ўсімі праўдамі і няпраўдамі трымаецца за свае месцы, хлусьня з тэлеэкранаў, напалоханыя грамадзяне - аналогіі відавочныя. Як бы там ні было, на фоне іншай галівудзскай папсы, "V for Vendetta" - гэта глыток сьвежага (зусім трошачкі загазаванага) паветра. Чатыры зь пяці.











Fundacja Nowy Staw - Europejski Dom Spotkan

Posted on 2006.08.13 at 12:31
Current Music: 65 Days of Static - The Fall Of Math

Абяцаў журналістке з "Радыё Люблін", што напішу пра паездку ў Польшу сюда. Трэба выконваць. З большага, мне спадабалася. Семінары апынуліся прастой балбатнёй, але галоўнае, што я бачу ў такіх паездках, гэта магчымасьць нефармальна камунікаваць з чэламі са сваёй арганізацыі, усталёўваць больш сяброўскія стасункі, плюс такія падарожжа дадаюць матывацыі на далейшую актыўнасьць. Хопіць.


black paw

!!!

Posted on 2006.08.07 at 16:15
Current Music: A Silver Mt. Zion - Horses In The Sky

http://moyaband.livejournal.com/8111.html


black paw

ЗМП

Posted on 2006.08.07 at 12:44
Current Music: Rachel's - M. Dagueree


Яно самае..

"Рух добрай волі 2006"

Posted on 2006.08.07 at 00:35
Current Music: Sparklehorse - Most Beautiful Widow In Town

Учора вернуўся з "Руху добрай волі", які праводзіўся пад Белаазёрскам, гарадком вельмі апазіцыйным, нягледзячы на малыя памеры (14 тыс. насельніцтва, калі не памыляюся). Прыгоды пачаліся яшчэ на вакзале ў Берасьці (дзе мы групай каля 15 чалавек чакалі электрычку на Бярозу)? калі хтосьці заўважыў кдб-шніка, а потым нейкі мент праверыў дакументы ў аднаго з нас. У цягніку апынулася, што за намі камандзіравалі яшчэ двух сумных кдб-шнікаў, якія так і хадзілі за намі ўвесь час па лясах ды балотах (вось праца дурная!) Увогуле, міліцыянты, лесьнікі і іншыя пажарнікі забаўлялі  нас падчас ўсёй вандроўкі - вельмі, здаецца, занепакоіла ўладу гэтае нашае мерапрыемства. Ну, і даволі пра сілавыя структуры. Самаму жа працэсу адпачынку некалькі перашкаджала даждлівае надвор'е. Так другую раніцу вандроўкі прыйшлося бавіць у намётах; але сумна не было, нас забаўляла "радыё намётавага лагера": двое з арганізатараў схапілі мегафон і пачалі прыкалывацца ("дзевачка ў цалафане" - бясспрэчны хіт). А наступнай ноччу пайшоў такі моцны дождж, што ўсе купаліся і часу сумаваць ужо не было: нехта араў "дапамажыце, тонем", а нейкія хлопцы накапалі столькі вадаатводаў, што потым ўраніцу самі дзівіліся.

Купаліся ў возеры, гулялі ў футбол, валейбол і дартс. Дзяўчынкі гатавалі ежу, хлопцы білі лынды. Пра футбол трэба сказаць асобна. Гулялі трэмя камандамі: берасьцейцы, моладзь БНФ (прыязжалі да нас зь Вячоркай-малодшым) і ПКБ. ПКБ прадулі першымі, а берасьцейская "Пагоня" нарэшце перамагла зь лікам 4:3. Так вось.

Але трэба заўважыць, што галоўныя мэты мерапрыемства (інфармаваньне бліжэйшых вёсак і прыборка навакольнай тэрыторыі ў лесе) былі сарваны дрэнным надвор'ем. Ну, нічога, здараецца. Тым не меньш вандроўка атрымалася вельмі багатая на прыгоды і ўсім, здаецца, спадабалася.

Некалькі здымкаў:

(03.08.06_14:50) Бяроза-картузская, менты перапісваюць пашпартныя дадзеныя.


(04.08.06_07:51) Раніцай у намёце, папіўшы гарбаты, слухаем "радыё".


(04.08.06_19:59) Зомбі ў пагонах, кідайце выконваць дурныя загады!


(04.08.06_20:06) Разглядаем здымкі, што нарабіў гэты міліцыянт.


black paw

Пост-рок па-беларуску

Posted on 2006.07.31 at 01:34
Current Music: Do Make Say Think - 107 Reasons Why

Капаўся сёньня ў Інтэрнэце і неўзабаве трапіў на вось такі сайцік: http://moyaband.com/. Гэта старонка, напэўна, першага беларускага пост-рок гурта пад назвай Moya (назва, худчэй за ўсё, узята ад аднайменнага трэка канадскага гурта Godspeed You! Black Emperor, і з гіспанскага перакладаецца як "нехта"). Для тых хто, не ў курсе, даю спраўку: пост-рок як жанр з'ява адносна маладая і больш за ўсё нагадвае класічную музыку, але з ухілам у рокавае гучаньне, звычайна без вакала. Па стылістыке Moya падобныя на тых жа GY!BE, толькі замест 20-хвілінных эпікаў у ніх кампазіцыі доўжацца стандартныя 3-5 хвілін. Гурт ўжо атрымаў добрыя водгукі ад некаторых музычных выданьняў і ад заходніх калегаў-пост-рокераў. Да таго ж на сайце можна свабодна спампаваць ўсю гэтую прыгажосьць (якасьць запісаў пакідае жадаць лепшага, але ж гэта, спадзяюся, толькі пачатак). Вельмі прыемна, што, нягледзячы на ўсі перашкоды, малабюджэтнасьць і іншую бяку, у Беларусі знаходзяцца таленты, якія проста іграюць добрую музыку, і не за грошы (бо, вядома, на пост-роке нават на захадзе зарабіць грошы амаль нерэальна), а, як гэта гаворыцца, за ідэю...



Previous 10